Галбея, Галбея Паўночная — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Галбея, у басейне ракі Галбіца (цячэ праз возера).

Плошча паверхні 0,35 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м, сярэдняя — 3,3 м. Даўжыня берагавой лініі 2,74 км. Аб’ём вады ў возеры 1,09 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, разараныя. Берагі нізкія, на ўсходзе і поўначы зліваюцца са схіламі.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна