Юзаф Бяляк () — вайсковы дзеяч ВКЛ, генерал-маёр (1772).
Біяграфія
З беларускага шляхецкага роду татарскага паходжання Белякоў. Нарадзіўся ў маёнтку Лоўчыцы пад Навагрудкам (цяпер Гродзенская вобласць Беларусі) у сям’і паручніка Асмана і Рэгіны з Рудніцкіх.
У 20-гадовым узросце стаў ротмістрам ва ўланскім палку генерала Чымбая Мурзы Рудніцкага на службе ў саксонскім войску. З 1761 года ваяваў у Саксоніі, Чэхіі і Сілезіі — удзельнік Сямігадовай вайны 1756—1763 гадоў. Прыхільнік караля Аўтуста III, потым Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Быў прызначаны палкоўнікам у 1763 годзе і атрымаў ад караля ў падзяку вёску Кашолы. Праз год узначаліў Вялікага Княства Літоўскага.
У час Барскай канфедэрацыі камандзір палка татар, пад камандаваннем Казіміра Пуласкага ваюе з расіянамі. У 1769 годзе на баку канфедэратаў удзельнічаў у бітвах пад Слонімам, Моўчаддзю (Баранавіцкі раён) і на Жамойці, у верасні 1771 — у пераможнай бітве над расійскімі войскамі каля Бездзежа (Драгічынскі раён). 23.9.1771 года ў бітве каля Сталавічаў (Баранавіцкі раён). Калі войска ВКЛ было разбіта расіянамі, адступіў з палком, захаваўшы баявы парадак. Вярнуўся да караля. У 1772 годзе атрымаў званне генерал-маёра войска ВКЛ.
У 1788—1789 гадах удзельнічаў у задушэнні сялянскага паўстання на Украіне.
У чэрвені—ліпені 1792 на чале 4-га палка ўланаў пярэдняй варты ВКЛ ваяваў супраць расіян у вайне за незалежнасць, удзельнік бітвы пад Свержанню (Стаўбцоўскі раён), Мірам, Зэльвай і Брэстам. Быў адным з найбольш здольных і храбрых генералаў той вайны, за мужнасць атрымаў крыж ордэна Вірытуці мілітары.
Далучыўся да паўстання 1794 года. У чэрвені ўзначаліў корпус сфармаваны з гарадзенцаў, з якім прайшоў ад Гродна да Слоніма і Іўя. Праз некалькі дзён раптоўна памёр. Пахаваны на мізары ў Студзянках.
Меў трынаццаць дзяцей у двух шлюбаз. З Уршуляй з Ласёў, у яго быў сын Абрагам, а з Кунегундай з Туган-Бараноўскіх: Самуэль — падпалкоўнік; Мустафа — капітан; Махмет — лейтэнант; Альбрэхт — лейтэнант; Асман — харужы; Соліман- лейтэнант; Богдан (загінуў у паўстанні 1830—1831); Бекер, Эліяш, Альжбета, Ева і Феліцыяна.
Крыніцы
Літаратура
Юзаф Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Генерал-маёры Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года