Серабра́нка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 м/км. Плошча вадазбору 89 км². Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Вялікае Чорнае, вусце на паўднёвай ускраіне горада Шклоў. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча ад вытоку да вёскі Малыя Аўчыненкі каналізаванае. Каля вёскі Вялікі Стары Шклоў на рацэ плаціна і сажалка. У вярхоўі ракі возера Чорнае.
Літаратура Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі Інфармацыя на сайце «Белорусский Посейдон» Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг.
Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна