Аляксе́й, ці Аляксі́й (свецкае імя Елеўферый Фёдаравіч Бяконт; паміж 1292—1305, Масква — , Масква) — мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі (з 1354 года з рэзідэнцыяй у Маскве), дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і «літоўскага» баярына Фёдара Бяконта, выхадца з Чарнігава. У маладосці прыняў манаства ў Маскоўскім Богаяўленскім манастыры. Атрымаў добрую кніжную адукацыю. Прыкладна з 1333 года быў пры двары мітрапаліта Феагноста.

Выгадаваны мітрапалітам Феагностам; у 1354 годзе Канстанцінопальскі патрыярх паставіў яго мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі. У час княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога фактычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальска-ніжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве.

У 1366 годзе пачаў будаўніцтва каменнага Маскоўскага Крамля. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У самой Залатой Ардзе карыстаўся вялікай павагай за тое, што вылечыў хворыя вочы ханіхі Тайдулы.

У 1448—1449 гадах кананізаваны праваслаўнай царквой. Яго мошчы былі здабыты ў 1431 годзе (паводле іншых звестак, у 1439 ці 1438 годзе) у заснаваным ім Чудавым манастыры ў Крамлі ў выніку аднаўленчых прац і перанесены ў храме Архангела Міхаіла; у 1485 годзе перанесены ў Аляксееўскі храм Чудава манастыра; у 1686 годзе — у новапабудаваны храм Дабравешчання таго ж манастыра; з 1947 года ў Богаяўленскім, што ў Ялохаве, саборы Масквы.

Крыніцы

Літаратура

Аляксей (мітрапаліт) // С. 298.

Спасылкі

Катэгорыя:Мітрапаліты Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Мітрапаліты Кіеўскія і ўсяе Русі Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Свяціцелі Катэгорыя:Рэгенты Расіі