Гаці́шча (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 64 жыхары, 37 гаспадарак (2005).
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах Гацішчы вядомы з XVI ст. як вёска. У 1567 годзе шляхціч П. Біштоўтавіч выдзеліў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, у 2 фальварках Гацішчы малыя і Гацішчы вялікія 22 дамы.
З 1939 года абодва ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 13 аднавяскоўцаў.
У 1978 годзе да Вялікіх Гацішчаў далучана сумежная в. ТодараўцыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 6 мая 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1921 — 77 жыхароў. 1939 — 348 жыхароў. 1959 — 236 жыхароў. 1970 — 257 жыхароў. 1998 - 56 двароў, 81 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 64 жыхары, 37 гаспадарак.
Літаратура Вялікія Гацішчы.
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна