Дамашэ́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны захад ад Баранавіч, чыгуначная станцыя Дамашэвічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 109 жыхароў, 57 гаспадарак (2005).
Гісторыя Пасля пабудовы чыгункі Вільня—Лунінец у 1884 годзе ўзнікла чыгуначная станцыя Дамашэвічы. У 1909 годзе аднайменныя вёска і маёнтак у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
З канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 10 аднавяскоўцаў.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 49 двароў, 280 жыхароў. 1921 — у вёсцы — 50 дамоў, 257 жыхароў, у фальварку — 1 дом, 18 жыхароў. 1939 — 399 жыхароў. 1959 — 392 жыхары. 1970 — 287 жыхароў. 1998 — 99 падвор’яў, 113 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 109 жыхароў, 57 гаспадарак.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў. Сядзіба Леяў: парк.
Страчаная спадчына
Сядзібны дом. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Уладзімір Аляксандравіч Павядайла, беларускі фізік
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна