Балга́рская мо́ва — мова балгар, якая адносіцца да паўднёвай групы славянскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і.

На пісьме балгарская мова выкарыстоўвае кірыліцу (балгарскі алфавіт). У сучаснай балгарскай азбуцы няма літар «Э», «Ы» і «Е», а літара «Ъ» пазначае галосны гук.

У адрозненне ад іншых славянскіх моў, у балгарскай мове склоны амаль зніклі, затое выкарыстоўваюцца вызначаны, нявызначаныСафійскі ўніверсітэт «Св. Клімент Ахрыдскі», Вучэбныя праграмы для спецыяльнасці Балгарская філалогія — «Сучасная балгарская мова. Марфалогія» (на балгарскай) і так званы «нулявы» артыклі.

Лексічна балгарская мова даволі блізкая да царкоўнаславянскай і дагэтуль утрымлівае мноства слоў, якія лічацца архаічнымі ва ўсходнеславянскіх мовах. Па гістарычных прычынах у лексіконе балгарскай мовы шмат слоў цюркскага паходжання.

Балгарская мова — афіцыйная мова Рэспублікі Балгарыя. На ёй гавораць таксама ў Аргенціне, Грэцыі, Ізраілі, Канадзе, Малдавіі, Румыніі, ЗША, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Турцыі, Украіне, Венгрыі, Расіі. На балгарскай мове створана багатая мастацкая і навуковая літаратура. У Бесарабскай Балгарыі яна з'яўляецца афіцыйнай мовай балгарскай абшчыны. Агульная колькасць гаворачых на балгарскай мове ў свеце — больш за 12 мільёнаў чалавек.

Спасылкі

Інстытут балгарскай мовы Балгарскай Акадэміі навук (па-балгарску) Балгарская мова ў Ethnologue Падручнік і слоўнік Балгарскай мовы

Катэгорыя:Мовы Малдовы Катэгорыя:Мовы Румыніі Катэгорыя:Мовы Сербіі Катэгорыя:Мовы Украіны