Валожынка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 35 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Брылькі на заходніх схілах Мінскага ўзвышша, цячэ праз горад Валожын, упадае ў Іслач ніжэй вёскі Расолішкі. На паўднёва-заходняй ускраіне Валожына сажалка (плошчай 0,04 км²). Рэчышча ў вярхоўі слаба-звілістае, на працягу 22 км каналізаванае (ад Валожына да вёскі Расолішкі). Берагі стромкія, ніжэй Валожына абрывістыя.
Асноўныя прытокі: Рачэўка, Асовіца. У пойме сетка меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Іслачы Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна