Даві́д Аспі́на Рамі́рэс (; нар. , , Калумбія) — калумбійскі футбаліст, брамнік саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Клубная кар’ера Дэбютаваў у клубе з роднага горада «Атлетыка Насьяналь» і ўжо ў 17 гадоў стаў асноўным брамнікам клуба. У 19 гадоў у Аспіны было некалькі прапаноў ад замежных клубаў, як мадрыдскага «Атлетыка» і «Бока Хуніярс», аднак пасля трох сезонаў у «Атлетыка» малады брамнік перайшоў у французскую «Ніцу»El portero colombiano David Ospina ficha por el Niza francés El Economista, пасля няўдалай спробы перайсці ў «Боку».
У ліпені 2012 года з’явіліся чуткі, што Давід можа перайсці ў турэцкі «Бешыкташ», аднак 24 ліпеня дамова на пераход не была складзена і Давід працягнуў гуляць у Лізе 1. Яшчэ ў маі 2014 года стала вядома, што «Ніца» збіраецца падоўжыць з брамнікам дагавор, аднак Давід заявіў, што ён не будзе падпісваць новы кантракт з французскім клубам. Пасля выдатных выступаў за «Ніцу» і зборную Калумбіі на чэмпіянаце свету ў 2014 годзе, Аспінам зацікавіліся накалькі вядучых еўрапейскіх клубаў. Не зважаючы на тое, што іграком цікавіўся «Атлетыка», у выніку брамнік адправіўся ў склад «Арсенала»Puel: Ospina to Arsenal is done . 101greatgoals.com.. Гэта было пацверджана 27 ліпеня 2014 года, як мяркуецца ігрок каштаваў клуба 3 млн фунтаў стэрлінгаўDavid Ospina: Arsenal sign Colombia goalkeeper from Nice. BBC Sport..
У сезоне 2014/15 чаргаваўся ў браме з Войцехам Шчэнсным, у далейшым стаў другім брамнікам «Арсенала» пасля Петра Чэха. У жніўні 2018 года на правах арэнды стаў іграком «Напалі»«Наполи» арендовал вратаря «Арсенала» Оспину. by.tribuna.com.. У ліпені 2019 года быў выкуплены італьянскім клубам«Наполи» выкупил Оспину у «Арсенала» . by.tribuna.com.. Пакінуў «Напалі» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года, і ў ліпені ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Аль-Наср» з Саудаўскай АравііФутбол. Вратарь сборной Колумбии Давид Оспина покинул "Наполи" . pressball.by..
Міжнародная кар’ера У 2007 годзе Аспіна дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Дасягненні «Атлетыка Насьяналь» Чэмпіён Калумбіі (3): 2005 (а), 2007 (а), 2007 (к)
«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2017
«Напалі» Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Насьяналь Катэгорыя:Ігракі ФК Ніца Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Наср Эр-Рыяд