Алесь Ляжневіч (Аляксандр Францавіч; псеўданімы: Алесь Бяздольны; Язэп Церабеж; ініцыялы: А. Ф.; , вёска Сенцяняты, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Смаргонскі раён Гродзенская вобласць — ) — беларускі драматург і тэатральны дзеяч.

Біяграфія У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію. Яфрэйтар 8-га пяхотнага Эстляндскага палка, 27 верасня 1915 года быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжом 4-й ступені, ваяваў на Румынскім фронце.

У 1917—1920 гадах у Адэсе ў Чырвонай Арміі, працаваў у абласным тэатры, быў акцёрам бежанскай суполкі «Беларускі гай». Вучыўся ў прыватнай тэатральнай школе. З 1920 г. у Мінску, акцёр БДТ-1, у 1921 — яго дырэктар. У 1922—1926 гадах у Маскве, дырэктар беларускай студыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва, затым працаваў інспектарам Наркамасветы БССР па справах мастацтва. Публікаваўся з 1924 года. Разам з Янкам Купалам і Цішкам Гартным уклаў анталогію «Беларускі дэкламатар Чырвоны Дудар» (1924).

Член РКП(б) з 1919 года. У 1924 годзе падчас партыйнай чысткі быў выключаны з партыі з прычыны «адарванасці ад мас і палітычнай непісьменнасці».

З кастрычніка 1927 года кансультант, асістэнт рэжысёра на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе.

Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 г. у Ленінградзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 пастановай Калегіі АДПУ СССР сасланы на 5 гадоў у Пашахонне-Валадарск (Яраслаўская вобласць). Арыштаваны паўторна ў 1937 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.11.1957 года.

Творы Новыя ўсходы: П’еса ў 6-ці актах. Мн., 1927; Таміла: Меладрама ў 5-ці дзеях. Мн., 1927; З дымам-пажарам: Рэвалюцыйная п’еса ў 3-х дзеях. Мн., 1928; Сялянскі тэатр: Дарады ў пытаннях тэатральнай тэхнікі і методы пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадскімі клубнымі драмгурткамі. Мн., 1928. Дэкляматар. Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1931.

Зноскі

Літаратура

Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / пад агульн.рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т.2. — С. 37.

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Полымя»