Жэрэмі Тулалан (; нар. , , Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2006—2010).
Шырока вядомы тым, што забівае вельмі мала нават для апорнага паўабаронцы, гэта значыць у 230 матчах чэмпіянату Францыі забіў толькі адзін раз у сезоне 2004/05 у браму клуба «Страсбур», аднак пры пераходзе ў іспанскае першынства адзначыўся тройчы за першы сезон.
Кар’ера «Нант» Жэрэмі з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Нанта», у якім дэбютаваў у сезоне 2001/02. У 2005 годзе быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам чэмпіянату Францыі.
«Алімпік» У 2006 годзе за 7 мільёнаў еўра перайшоў з «Нанта» ў «Алімпік» Ліён, дзе яго разглядалі як замену малійцу Мамаду Дыяра, які перайшоў у мадрыдскі «Рэал». У складзе «Алімпіка» Жэрэмі два разы запар станавіўся чэмпіёнам Францыі. У сезонах 2004/05 і 2007/08 быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату. Да Тулалана праяўляў цікавасць лонданскі «Арсенал», аднак Жэрэмі вырашыў застацца ў Францыі.
«Малага» 11 чэрвеня 2011 года іспанскі клуб «Малага» пацвердзіў пераход Тулалана ў свой склад за 10 млн еўраLyon et Malaga OK pour Toulalan . L’ÉquipeToulalan ya es del Málaga por 10 millones de euros. AS.com. 28 лістапада 2011 года ён адкрыў лік сваім галам за новы клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Вільярэала», які скончыўся з лікам 2:1.
«Манака» і «Бардо» 26 ліпеня 2013 года Жэрэмі падпісаў 2-гадовы кантракт з клубам «Манака»Jérémy Toulalan is Monegasque . ФК Манака. Улетку 2016 года перайшоў у «Бардо». У студзені 2018 года разарваў кантракт з клубамТулалан расторг контракт с «Бордо». by.tribuna.com і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Першы матч за зборную Францыі згуляў 11 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.
Дасягненні Алімпік Ліён: Чэмпіён Францыі (2): 2007, 2008 Уладальнік Кубка Францыі: 2008 Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2006, 2007
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце L’Équipe
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бардо Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Нант