Свята-Ефрасіннеўскія могілкі або Ліпаўскія могілкі (Ліпоўскія могілкі), таксама Віленскія праваслаўныя могілкі — некропаль на Ліпаўцы ў Вільні.

Знаходзіцца паміж вуліцамі Ліепкальнё, Дзуку і Тызенгаўза. Паўсталі ў 1796 годзе, калі пасля III падзелу Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губерні вызначылі зямлю пад яго закладку. Першае пахаванне адбылося ў 1815 годзе. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў могілкі агарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе была пабудавана царква Святой Ефрасінні.

У 1865 годзе царква Еўфрасінні Полацкай пашырана і перароблена. У 1865 годзе паводле праекта архітэктара Мікалая Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў пабудавана капліца Святога Георгія на месцы пахавання расійскіх салдат і афіцэраў, якія загінулі пад час падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, з мемарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сценах, дзе напісаны імёны загінулых. Капліцу пастаўвілі на грошы імператрыцы Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных па падпісцы (Міхаіл Мураўёў асігнаваў 4000 рублёў, якіх не хапала для будаўніцтва капліцы)Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края. — Санкт-Пецярбург: Друкарня Товарищества «Общественная Польза», 1890.Добрянский Ф. Старая и Новая Вильна . — Издание третье. — Вільня: Типография А. Г. Сыркина, 1904. — С. 175. — 286 с..

Славутыя асобы, пахаваныя на могілках Аляксей Сцяпанавіч Анішчык (1912—2007) — беларускі мемуарыст, педагог, журналіст, грамадскі дзеяч. Мікалай Пятровіч Анцукевіч (1892—1971) — беларускі педагог, філолаг-даследчык. Іван Андрэевіч Берман (1830—1893) — праваслаўны святар, этнограф, краязнавец, збіральнік беларускага фальклору. Тодар Вернікоўскі (1861—1938) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч, міністр фінансаў БНР. Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1811—1871) — расійскі і беларускі археолаг, гісторык, выдавец. Якаў Фёдаравіч Галавацкі (1814—1888) — украінскі паэт, пісьменнік, вучоны, фалькларыст. Міхаіл Галянкевіч (1852—1924) — беларускі праваслаўны святар, протаіерэй, адзін з актыўных удзельнікаў беларускага хрысціянскага руху пачатку ХХ стагоддзя, сябра Беларускага навуковага таварыства і Віленскай беларускай рады. Іосіф Іосіфавіч Гашкевіч (1872—1911) — дзяржаўны службовец, краязнавец. Мікалай Валяр’янавіч Гогель (1838—1870) — член Асобай следчай камісіі па палітычных справах Расійскай імперыі над удзельнікамі паўстання 1863—1864 года ў Польшчы, Літве і Беларусі. Лукаш Голад (1891—1947) — беларускі праваслаўны святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец часопіса «Праваслаўная Беларусь». Аляксандр Данілевіч (1877—1954) — беларускі педагог, матэматык, выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі. Леванід Кароль (1922—1998) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст. Сымон Кароль (1888—1946) — беларускі настаўнік. Павел Іосіфавіч Каруза (1906—1988) — беларускі фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч. Іван Антонавіч Катовіч (1839—1911) — праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, публіцыст, журналіст, фалькларыст. Аляксандр Коўш (1884—1943) — беларускі грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч. Зоя Коўш (1911—1994) — беларуская грамадска-палітычная дзеячка. Уладзімір Міхайлавіч Кузьменка — (1935—2005) — беларускі мастак. Юльян Фаміч Крачкоўскі (1840—1903) — беларускі этнограф, фалькларыст, археограф, Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Аляксандр Міхалевіч — юрыст, настаўнік лацінскай і нямецкай моў у Віленскай беларускай гімназіі. Лявон Мурашка (1924—2009) — беларускі оперны спявак (бас-барытон). Хведар Нюнька (1928—2018) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве. Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч (1875—1940) — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч. Міхаіл Пліс (1858—1924) — беларускі праваслаўны святар, грамадска-культурны дзеяч, педагог, сябра Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, адзін са стваральнікаў Таварыства беларускай школы. Алена Сакалова-Леканд (1891—1960) — настаўніца ў 1919—1944 беларускай мовы ў Віленскай беларускай гімназіі. Фелікс Іванавіч Стацкевіч (1879 — 1967) — беларускі грамадска-культурны дзеяч. Язэп Шнаркевіч (1889—1974) — беларускі культурна-асветны дзеяч, педагог, мемуарыст. Надзея Шнаркевіч (1897—1974) — беларуская грамадская дзеячка. Кастусь Шышэя (1921—2004) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Леакадзія Шышэя (1928—2023) — удзельніца беларускага пасляваеннага супраціву, сябра падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», былая зняволеная ГУЛАГа. Ян Цеханоўскі (1888—1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі. Іван Іванавіч Юркевіч (1816—1876) — рэлігійны і грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура Mieczysław Jackiewicz. Wileńska encyklopedia 1939—2005. Warszawa: Ex Libris Galeria Polskiej Książki, 2007, с. 702. ISBN 9788389913951.

Спасылкі

Галерэя могілак

Катэгорыя:Некропалі Катэгорыя:Могілкі Вільні