Ігар Іванавіч Губарэвіч (нар. ) — беларускі дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Златавусце (Чалябінская вобласць, Расія), у 1993 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэтhttp://belarusprofile.com/be/profile/gubarevich-igar-ivanavich.
У 1993—2006 гадах працаваў на розных дыпламатычных пасадах у МЗС Беларусі. Быў выканаўчым сакратаром дэлегацыі Беларусі на 49-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, членам дэлегацыі з 50-й па 53-ю сесіі Генеральнай Асамблеіhttp://www.un.org/press/en/search/content/gubarevich. З 1995 па 1999 гады — трэці сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН.
З 1999 па 2003 гады працаваў у цэнтральным апараце МЗС Беларусі на пасадах намесніка начальніка, начальніка аддзела ЗША і Канады, намесніка начальніка ўпраўлення Амерыкіhttp://www.svaboda.org/content/article/24867576.html.
З 2003 па 2006 гады — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, з красавіка па лістапад 2004 года — часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Францыі, выканаўца абавязкаў пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА. У камунікацыі ўнутры МЗС і дзелавой перапісцы з іншымі органамі дзяржкіравання пераважна карыстаўся беларускай мовайhttp://nn.by/?c=ar&i=145947.
З 2006 года супрацоўнічае з прыватнымі кампаніямі ў сферы міжнароднага гандлю. Стала піша для аналітычнага сайта Belarus Digesthttp://belarusdigest.com/author/gubarevich і з’яўляецца адным са складальнікаў «Топ-100 самых уплывовых беларусаў» тыднёвіка «Наша Ніва»http://nn.by/?c=ar&i=146922. Старшы аналітык Цэнтра Астрагорскага.
Спасылкі Біяграфія на сайце Belarus Profile Біяграфія на сайце Цэнтра Астрагорскага
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі