Ча́йчыцы (, ) — пасёлак у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачкавіцкага сельсавета. Меціцца за 19 км на захад ад Слуцка, 117 км ад Мінска.
Геаграфія Рэльеф раўнінны, на поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Волка (прыток ракі Морач). Транспартныя сувязі па шашы Слуцк—Брэст, якая праходзіць каля вёскі.
Кароткая вуліца блізкай да шыротнай арыентацыі забудаваная з паўднёвага боку традыцыйнымі драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Гісторыя Чайчыцы вядомыя з 1897 года як засценак у Чапліцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 80 жыхароў. У 1917 годзе 14 двароў, 82 жыхары.
З лютага па снежань 1918 года акупаваныя польскім корпусам Доўбар-Мусніцкага і войскамі Германскай імперыі. Паводле Трэцяй Устаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 года ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў складзе ССРБ. У жніўні 1919 года — ліпені 1920 года і ў кастрычніку—лістападзе 1920 года акупаваныя войскамі Польшчы.
З 17 ліпеня 1924 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Малышэвіцкім сельсавеце. У 1926 годзе засценак, 15 двароў, 60 жыхароў. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскай, з 21 ліпеня 1935 года зноў у Слуцкай акругах. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года акупаваныя войскамі нацысцкай Германіі.
З 20 верасня па 8 студзеня 1954 года ў Бабруйскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў Слуцкім раёне. З 1 снежня 1959 года ў Рачкавіцкім сельсавеце. У 1970 годзе 18 жыхароў. У 1986 годзе 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Насельніцтва 1897 — 11 двароў, 80 жыхароў 1917 — 14 двароў, 82 жыхары 1926 — 15 двароў, 60 жыхароў 1970 — 18 жыхароў 1986 — 5 гаспадарак, 6 жыхароў 1999 — 2 жыхары 2010 — 1 жыхар 2012 — 2 гаспадаркі, 2 жыхары
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рачкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна