Падлі́пцы (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Лакнея. Уваходзіць у склад Сяражскага сельсавета.
Назва Назва паходзіць ад назвы дрэва ліпа.
Гісторыя Ранняя гісторыя
Вядома з 1754 года як вёска ў Наваградскім павеце Наваграсдкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Слуцк, уласнасць Радзівілаў, 6 двароў. Сустракалася таксама назва Падліп’е С. 285..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1793 годзе 29 сямей атрымалі жыта з грамадскага магазіна.
У 1795 годзе ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла. Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Львом (Людвігам). У 1858 годзе ўласнасць князя , сына Стэфаніі і Льва.
Пасля 1861 года ў Слуцкай воласці Слуцкага павета, вёска адносілася да праваслаўнага Слуцкага Мікалаеўскага прыходу. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы была школа граматы, магазін, капліца. У 1901 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа.
Найноўшы час
З лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Доўбар-Мусніцкага, потым войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Падліпцаў атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і кастрычніку — лістападзе 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У гэты час Случчына была адным з цэнтраў беларускага нацыянальнага руху, землі былі ахоплены антысавецкімі выступленнямі С. 21—22.. У лістападзе — снежні 1920 года землі былі ахоплены антысавецкім Слуцкім паўстаннем С. 22..
2 траўня 1921 года ў будынку колішняга хлебазапаснага магазіна былі пастаўлены спектаклі «Пашыліся ў дурні» паводле Марка Крапіўніцкага і «Слуцкая варона» паводле Міхася Кудзелькі (Чарота). У 1923 годзе адкрыта 4-гадовая школа. З 17 ліпеня 1924 года ў Слуцкім раёне і Слуцкай акрузе. З 20 жніўня 1924 года ў Сяражскім сельсавеце. З 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскай акрузе, з 21 чэрвеня 1935 года зноў у Слуцкай акрузе.
У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Маяк 2», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 32 сям’і, было 225 дзесяцін раллі, 50 дзесяцін сенажаці, працаваў вятрак. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 20 верасня 1944 года да 8 студзеня 1954 года ў Бабруйскай вобласці. У 1961 годзе была далучана вёска Чапечкі, у 1966 годзе — Манькава.
Насельніцтва 1800 год — 45 двароў, 260 жыхароў 1897 год — 70 двароў, 488 жыхароў 1908 год — 72 двары, 591 жыхар 1917 год — 99 двароў, 606 жыхароў, усе беларусы 1959 год — 511 жыхароў 1986 год — 138 двароў, 320 жыхароў 2009 год — 138 жыхароў 2019 год — 101 жыхар
Славутасці Курганны могільнік. За 1 км на ўсход ад вёскі.
Вядомыя асобы Павел Сцяпанавіч Жук (1899—1924) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, публіцыст, аграном.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сяражскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна