Стары́нкі (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя Старынкі вядомы з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі належалі да дамена Шацк уласнасці Аскеркаў, уваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. У выніку Старынкі былі аддзелены ад Шацка і перададзены іншаму ўласніку .

У 1860-х гадах было 4 двары. Пасля 1861 года ў складзе Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе засценкам Старынкі валодалі праваслаўныя дваране Аляксандр, Іван і Юрый Ягоравічы Карповічы, было 64 дзесяціны зямлі, уласнасць была атрымана ў спадчыну, гаспадаркай займаліся самі ўласнікі. У 1888 годзе засценкам валодалі: сялянка рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандра Лявонаўна Карповіч (92 дзесяціны), селянін рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандр Лявонавіч Карповіч (60 дзесяцін), дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Вікторыя Пятроўна Карповіч (32 дзесяціны).

Паводле перапісу 1908 года былі засценак і вёска, паводле перапісу 1917 года ізноў толькі засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе створаны калгас імя Калініна. У час палітычных рэпрэсій былі рэпрэсаваны і расстраляны прынамсі 2 жыхары Старынак (Кандрат Пятровіч Гарэльскі і Баляслаў Язафатавіч Карповіч).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1908 год — засценак, 7 двароў, 48 жыхароў; вёска, 4 двары, 26 жыхароў 1917 год — 13 двароў, 87 жыхароў, усе беларусы 1960 год — 104 жыхары 1999 год — 39 жыхароў 2002 год — 19 двароў, 29 жыхароў 2009 год — 19 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2010 год — 12 двароў, 17 жыхароў 2019 год — 11 жыхароў

Памятныя мясціны Брацкая магіла (1941) У наваколлі вёскі на шашы Узда — Пухавічы на месцы былой вёскі Падказелле размешчаны мемарыял, збудаваны ў памяць пра загінулых 30 чэрвеня 1941 года

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна