Ма́шчыцы. Сустракаецца таксама варыянт Ма́шчычы, Засце́нак, м. (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Вядомыя асобы Алесь Вечар (1905—1985) — беларускі паэт, біёлаг, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН БССР. Алесь Бараноўскі — педагог, дзеяч беларускага руху. Андрэй Юльянавіч Бараноўскі (1895—1938)  — педагог, дзеяч беларускага руху, член Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны. Ганна Бараноўская (1907—1937) — мовазнаўца, працавала малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы АН БССР, арыштавана 24.8.1937 і прыгаворана 29.10.1937 да ВМП (рэабілітавана 13.9.1966). Ніна Вечар-Галавач (1905—?) — жонка расстралянага беларускага пісьменніка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Платона Галавача, рэпрэсаваная як жонка ворага народу, адбывала пакаранне ў найбуйнейшым жаночым савецкім лагеры АЛЖІР.

Спасылкі

Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Слуцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна