Надворны асэсар — грамадзянскі чын VII (да 1745 года — VIII) класа ў Табелі аб рангах. Па статусе ніжэй за калежскага саветніка і вышэй за калежскага асэсара, тытулаваўся «ваша высокаблагароддзе». З гэтым чынам да 1845 года надавалі спадчыннае дваранства, паля — толькі асабістае. Права надання чыну з 1803 года мелі дырэктары дэпартаментаў міністэрстваў і губернскае начальства (губернатары, намеснікі, генерал-губернатары).

Назва чыну паходзіць ад пасады саветніка так званага надворнага суда. Нягледзячы, што надворныя суды скасаваны ў 1726 годзе, чын існаваў да 1917 года, а на тэрыторыях, якія не кантралявалі бальшавікі — даўжэй. Аўтаматычна чын з вызначанага часу давалі асобам, якія маюць навуковую ступень доктара або навуковае званне прафесара. Дзякуючы гэтаму ўсе значныя дзеячы навукі або мастацтва ў Расійскай імперыі, незалежна ад саслоўнага або нацыянальнага паходжання, станавіліся дваранамі.

Надворны саветнік мог займаць пасаду старшыні надворнага суда, столаначальніка і іншыя.

Катэгорыя:Грамадзянскія чыны Катэгорыя:Табель аб рангах Катэгорыя:Пасады Расійскай імперыі