Тайны саветнік () — грамадзянскі чын III класа (першапачаткова ў 1722—1724 — IV класа) у Табелі аб рангах Расійскай імперыі. Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад, таварыша міністра. Адпавядаў чынам генерал-лейтэнанта ў арміі і віцэ-адмірала ў флоце.
Прызначэнне ў чын ажыццяўлялася паводле меркавання імператара.
Асобы, якія мелі гэты чын, тытулаваліся «ваша правасхадзіцельства».
У 1903 годзе ў імперыі было 553 тайныя саветнікі.
Чын быў скасаваны ў лістападзе 1917 года.
Асобы
Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі, ваенны, гаспадарчы і палітычны дзеяч. Васіль Андрэевіч Жукоўскі, паэт. Мікалай Мікалаевіч Бекетаў, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі і хімічнай дынамікі.
Гл. таксама
Правадзейны тайны саветнік Правадзейны тайны саветнік 1-га класа Стацкі саветнік
Катэгорыя:Грамадзянскія чыны Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Пасады Расійскай імперыі