Свабо́да (, ; да 1920-х гг. — Новыя Валокі, або Новыя Увалокі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на беразе ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя У XVIII стагоддзі ўласнасць Ратынскіх, у пачатку XIX стагоддзя набыта Янішэўскімі. Прыкладна ў 1830-х гадах Новыя Валокі куплены Каржанеўскімі. За прыгонным правам да маёнтка належала 68 вясковых гаспадарак, было каля 244 валок зямлі разам з фальваркам Красны Бераг. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Як апісваў Аляксандр Ельскі ў канцы XIX стагоддзя, пры Новых Валоках у Свіслачы вадзілася асаблівая і смачная рыба, званая выразуб, а гаспадары атрымлівалі значны прыбытак ад права прапінацыі (вырабу алкаголю) і дужага млыну. Паводле перапісу 1908 года маёнтак Новыя Увалокі (Новыя Уволоки).
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак Свабода. У 1926 годзе было 17 двароў. Да вайны на рацэ стаяў млын, дзейнічала пільня, у будынку колішняй сядзібы была школа. Вёску наведваў пісьменнік Янка Маўр.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1908 год — 2 двары, 106 жыхароў 1917 год — 1 двор, 90 жыхароў, усе палякі 1999 год — 16 жыхароў 2010 год — 10 жыхароў 2019 год — 13 жыхароў
Страчаная спадчына Рэшкі сядзібы (XIX ст.?)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі