Крыста́мпалле (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 30 км на захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Гісторыя
Ранняя гісторыя У XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Быкоўскіх, уваходзіла ў дамен Русаковічы. На 1784 год уласнасць Вінцэнта Якса-Быкоўскага. Ад прозвішча Быкоўскіх вёска таксама мела назву Быкаўская Слабада, Быкава.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1856 годзе Юзэфа Быкоўская, што была ўнучкай Вінцэнта, выйшла замуж за Уладзіслава Вайсенгофа, да якога вёска разам з Русаковічамі адышла праз вена. Пазней гэтымі землямі валодаў іх сын Ян Вайсенгоф, а далей Генрых Вайсенгоф (1859—1922), які ажаніўся з Людвікай Сакольскай. Пасля 1861 года вёска Крысцінполь у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1870 годзе вёска і маёнтак памешчыка Вайсенгофа ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнткам валодала Жазафіна Генрыхаўна Вейсенгоф, таксама ў яе было 15 дзесяцін зямлі ў вёсцы. Паводле перапісу 1897 года была капліца, хлебазапасны магазін, пітная ўстанова.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, маёнтак нацыяналізаваны. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаныя калгасы «Добрая воля» і імя С. М. Будзённага, былі 2 кузні.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска спалена. Пасля вайны вёска была адноўлена.
29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета«Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 . Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета вёска ўключаная ў Навапольскі сельсаветРашэнне мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 траўня 2013 .
Насельніцтва 1897 год: вёска — 60 двароў, 332 жыхары маёнтак — 11 жыхароў 1908 год: вёска — 74 двары, 405 жыхароў фальварак — 1 двор, 4 жыхары 1917 год: вёска — 78 двароў, 400 жыхароў фальварак — 14 жыхароў 1940 год — 80 двароў, 437 жыхароў 1960 год — 282 жыхары 1999 год — 90 жыхароў 2002 год — 36 двароў, 74 жыхары 2010 год — 41 жыхар 2012 год — 16 гаспадарак, 38 жыхароў 2019 год — 40 жыхароў
Эканоміка У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчай філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсервіс».
Спіс вуліц Цэнтральная вуліца
Вядомыя асобы Мікалай Сідаравіч Шэлег (нар. 1949) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне сусветнай эканомікі.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі