Весяло́ва (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 77 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Таль (Талька).

Гісторыя У 2-й палове XIX стагоддзя ўрочышча Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1917 годзе засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе вёска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 1897 год — 5 двароў, 33 жыхары 1908 год — 5 двароў, 31 жыхар 1917 год — 14 двароў, 101 жыхар 1926 год — 18 двароў, 101 жыхар 1960 год — 95 жыхароў 2002 год — 19 двароў, 24 жыхары 2010 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў 2012 год — 11 гаспадарак, 13 жыхароў 2019 год — 12 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна