Бало́наўка — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, колішні прыток ракі Друць (басейн Дняпра), цяпер упадае з усходу ў Чыгірынскае вадасховішча.

Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 113 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца за 2,2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Кучын, вусце прыкладна за 0,7 км у напрамку на захад ад вёскі Балонаўка. Ад вытоку на 10,8 км рэчышча Балонаўкі каналізаванае.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці