І́слач — рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток Заходняй Бярэзіны (басейн Нёмана).

Даўжыня 102 км. Плошча вадазбору 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰.

Назва Назва Іслач балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў Isl- i Ak-.

Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — латышская рачная назва Isliņa (памяншальнае ад *Isla), літоўскія Islikis, IeslaK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 525..

Аснова Is-l- ад кораня *eis- / *is- «імкліва рухацца»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 299—300.H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57, 71., далей мяркуецца да карацейшага *ei- / *i- «ісці»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 300—301..

Асобна гэты корань у назве нёманскай ракі Іса. З пашыральнікам -(e)r- у балцкай адпачатнай рачной назве *Isra, ад якой латышская Istra, літоўская Įstras (< Instras)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 131—132., пруская *Instra (> InstrutM. Biolok. Zuflüsse zur Ostsee zwischen unterer Weichsel und Pregel. Stuttgart, 1989.), гідронім Істра на Павоччы.

Пашыральнік -l- таксама ў назве ракі Несла (двойчы на левабярэжжы прыпяцкай Пцічы), корань якой Nes- таксама ў гідроніме (прыток дзесенскай ракі Нярус(с)а). У паўнейшым выглядзе пашыральнік -el- у назвах Зецела, *Скідзела, Ясельда, Дрысела (на Павоччы каля Разані).

Другая аснова Ak- у назве Іслач звязаная з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.. Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *okṷ(e)s-J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.): вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака.

Асобна «рачны» корань Ak- у назве ракі Ака, а так жа сама на другой пазіцыі — у назвах тыпу Нарач, Сэрвач.

«Яцвяжскі» аналаг гідроніма Іслач — назва Ясельда. Другі элемент «рака» перадаецца ў першым выпадку праз ak-, у другім — праз -da. У першым выпадку корань *ei-s- / *i-s-, у другім — яго фанетычны варыянт *i̯ā-s-J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 296..

Назва ракі Віслы, нягледзячы на фанетычнае падабенства, іншага паходжання (ад кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога і назвы Вісяты, Віхра, Віхолка).

Назва Свіслачы, наадварот, найверагодней так ці інакш роднасная назве Іслач, у ёй і тая ж «рачная» аснова ak- і элемент is-l-В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207..

Адзначаецца прымеркаванасць імаверна роднасных рачных назваў Іслач, Ясельда, Свіслач да дняпроўска-нёманскага водападзелу: у цэнтры цяперашняй Беларусі абапал водападзелу Іслач і бярэзінская Свіслач, на захадзе краіны — Ясельда і нёманская Свіслач.

Гідраграфія Пачынаецца каля вёскі Глушынцы Дзяржынскага раёна, на адлегласці 1,4 км на паўночны ўсход ад гары Дзяржынскай. У вярхоўі цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні — праз Налібоцкія лясы.

Даліна ў вярхоўі трапецападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэднім цячэнні скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона ў вярхоўі роўная, шырыня яе складае 30—50 м, у нізоўі паступова расшыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча звілістае, зарэгулявана трыма плацінамі; яго шырыня вагаецца ў межах 10—40 м. На ўсім працягу трапляюцца невялікія астравы. Берагі стромкія, абрывістыя.

Упадае ў Заходнюю Бярэзіну на паўднёвы ўсход ад вёскі Бакшты Іўеўскага раёна, на поўдзень ад вёскі Ягадзень.

Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом адбываецца ў пачатку сакавіка. Адна з нямногіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая.

Асноўныя прытокі Справа: Чарнаруч, Яршоўка, Кіявец, Вялік, Люцінка, Пяршайка, Носаўка, Валожынка.

Злева: Выганічанка, Ратынца, Цяце́раўка — С. 305., Волма, Івенчык.

Турызм Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасць і хуткае цячэнне вабяць турыстаў, у т. л. воднікаў. У верхнім цячэнні ля ракі створана зона адпачынку Аксакаўшчына. Тут пабудавана Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі . На ўсход ад зоны адпачынку знаходзіцца біялагічны заказнік Падсады.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна