Падбярэ́жжа (, ; раней таксама Пабярэжжа) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя У 1860 годзе маёнтак Пабярэжжа ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Да 1869 года ўласнасць , пазней яго дачкі Евы Лапацінскай з Манюшкаў. У 1903 годзе маёнткам валодала дваранка Караліна Марцінаўна Нефтэль. У 1913 годзе ўласніца маёнтка Караліна Нефтэль, было 1304 дзесяціны зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізавана, створаны пасёлак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1968 годзе да Падбярэжжа былі далучаны вёскі Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і Хлебаўка. Хлебаўка ў 1908 годзе засценак, 5 двароў, 33 жыхары. На 1917 год урочышча, пазней — вёска.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1897 год — 7 жыхароў 1908 год — 1 двор, 3 жыхары 1917 год — 1 двор, 23 жыхары, усе беларусы 1960 год — 65 жыхароў 2002 год — 46 двароў, 79 жыхароў 2009 год — 52 жыхары 2019 год — 66 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна