Звязда́. Сустракаецца таксама варыянт Каму́на (, ; раней Чырво́ная Звязда́; да 1920-х — Шарыя Мыслі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Гісторыя У 1889 годзе маёнтак Шарыя Мыслі ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць дваранкі рыма-каталіцкага веравызнання Шабуні Ядвігі Эдуардаўны, было 222 дзесяціны зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створана сельскагаспадарчая камуна Чырвоная Звязда. Мела 200 гектараў ворыва, дзейнічалі клуб, сталовая. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені. Пасля камуна пераўтворана ў калгас, з 1935 года вёска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Славутасці Ад колішняга фальварка часткова захаваліся старыя алеі, магчыма, рэшткі садуhttps://globustut.by/zvezda/index.htm.
Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 14 жыхароў 1917 год — 1 двор, 33 жыхары, усе беларусы 1926 год — 68 жыхароў 1960 год — 203 жыхары 2002 год — 22 двары, 34 жыхары 2009 год — 20 жыхароў 2019 год — 22 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі