Во́кнішча — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 19 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 2,5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Обаль і за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Шалягі.
Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі каля 1,2 км. Катлавіна возера круглаватай формы і знаходзіцца ў забалочанай нізіннай мясцовасці. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя. У заходняй частцы пратокай возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з ракой Обаль.
Літаратура — С. 484.
Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі