Вуліца Савецкая (раней Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Брэста. Займае важнае месца ў яго планіровачнай структуры. Бярэ пачатак з вул. Арджанікідзэ, перасякае пр. Машэрава і выходзіць на набярэжную р. Мухавец. Ад вул. Пушкінскай да пр. Машэрава з’яўляецца пешаходнай. Даўжыня вуліцы складае 1740 м.

Гісторыя

Пачала фармавацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У 1915 годзе значная частка вуліцы была спалена. Да Другой сусветнай вайны на вуліцы размяшчаліся гарадскі магістрат, крамы, аптэкі, цырульні, 1—2-павярховыя жылыя дамы, кінатэатр «Адрыя» (цяпер «1 Мая»). У 1951—1957 гадах вуліца рэканструявана, пабудаваныя 2—3-павярховыя жылыя дамы, архітэктура якіх узбагачаюць элементы класічнай спадчыны. У 1970-я гады пабудаваны кінатэатр «Беларусь», ансамбль дзевяціпавярховых жылых дамоў з прадпрыемствамі гандлю, культурна-побытавага абслугоўвання ў першых паверхах.

З 2009 года на адной з пешаходных зон вуліцы штодня запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары штатны ліхтаршчык у форме пятроўскіх часоў. Для гэтага ён падымаецца па лесвіцы і ўручную запальвае і гасіць у кожным ліхтары газавую лямпу. Усяго на вуліцы Савецкай усталявана 19 такіх ліхтароў.

Апісанне

Своеасаблівае архітэктурна-мастацкае аблічча вуліцы ствараюць суадносіны шырыні і профілю магістралі, вышыні забудовы і рытмічнае чаргаванне адміністрацыйных, культурна-побытавых, гандлёвых і жылых будынкаў. Захаваліся помнікі архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў: былы гарадскі асабняк, былая мужчынская гімназія (цяпер навучальны корпус педінстытута), Брацкая царква. Тарцовай часткай на вул. Савецкую выходзіць гандлёвы цэнтр.

У 2009 годзе на скрыжаванні вул. Гогаля і вул. Савецкай за кошт ахвяраванняў гараджан і сродкаў горада ўзведзены помнік, прысвечаны тысячагоддзю Брэста.

Забудова

Па цотным баку № 2/1 — адміністрацыйны корпус «Белалка» (2015; арх. Я. КрапіўныА. А. Андреюк. Крапивной Евгений Петрович). № 10 — Свята-Мікалаеўская брацкая царква. Узведзена ў 1906 годзе. № 16 — № 18 — № 28 — № 46 — № 50 —

№ 64 — мураваны двухпавярховы будынак з мансардай. № 66 — № 68 — гандлёвы цэнтр «Аціс-Хол» (2014, архітэктар У. Н. Казакоў)Казаков Владимир Нахимович. № 72 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930 гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 74 і 76 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прамавугольныя, на другіх паверхах балконы. На першым паверсе размешчаны гандлёвыя ўстановы. № 74 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930 гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 72 і 76 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прастакутныя, на другіх паверхах балконы. У доме № 74 асіметрычна размешчана прамавугольная арка. На першым паверсе размешчаны гандлёвыя ўстановы. № 76 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930-х гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 72 і 74 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прастакутныя, на другіх паверхах балконы. У цэнтры дома лучковая арка. № 80 — мураваны аднапавярховы будынак з мансардай. Узведзены ў 1890 г. № 82 — мураваны аднапавярховы будынак з мансардай. Узведзены ў 1890 г. № 90 — мураваны аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Галоўны фасад расчлянёны руставанымі пілястрамі, прамавугольныя вокны дэкарыраваныя сандрыкамі і падаконнымі плітамі, карніз складанага профілю, на другім паверсе балкон з ажурнай металічнай агароджай. № 98 — мураваны аднапавярховы будынак. № 100 — мураваны двухпавярховы будынак. Мае складаную ў плане форму і дваровыя прыбудовы. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы, ажурныя балконы. № 102 — мураваны двухпавярховы будынак. Мае складаную ў плане форму і дваровыя прыбудовы. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы, ажурныя балконы. № 104 — мураваны двухпавярховы будынак. Мае складаную ў плане форму і дваровыя прыбудовы. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы, ажурныя балконы. Мае лучковую праезную арку. № 106 — № 108 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 110, 112, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы. № 110 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 112, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы. № 112 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы. № 114 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 112, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы.

№ 116 (пр. Машэрава № 52) — мураваны аднапавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 112, 114 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы.

Па няцотным баку № 1 — № 5 — № 7 — № 11 —

№ 13 (вул. Міцкевіча, 26) — асабняк (першая палова XIX стагоддзя) — № 25 — № 29 — будынак Брэсцкай жаночай гімназіі — № 43 — № 45 — № 49 — № 51 (вул. Гогаля, 53) — № 53 — мураваны трохпавярховы будынак. Узведзены ў пачатку XX стагоддзя. Утварае адзіны комплекс з домам № 55. Фасад дэкарыраваныя рустам, вуглавымі лапаткамі, пілястрамі, балконамі. № 55 — мураваны аднапавярховы будынак. Узведзены ў пачатку XX стагоддзя. Утварае адзіны комплекс з домам № 53. Фасад дэкарыраваныя рустам, вуглавымі лапаткамі, пілястрамі, балконамі. № 57 — № 59 — № 61 — № 65 — № 69 —

№ 71 — мураваны трохпавярховы будынак.

№ 73 — мураваны двухпавярховы будынак. № 85 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму. № 87 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму. № 89 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму. № 93 — мураваны аднапавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму. № 93 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму. № 95 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму. № 97 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 99, 101, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. № 99 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 101, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. № 101 — мураваны чатырохпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. З’яўляецца архітэктурным акцэнтам комплексу, арыентаваны на вуліцу галоўны фасад будынка вылучаны эркерам на вышыню 2—3-га паверхаў і завершаны трохвугольным франтонам. № 103 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 101, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. № 105 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 101, 103 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудоваміБрэст. Жылыя дамы. . № 107 —

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пешаходныя вуліцы Беларусі Катэгорыя:Вуліцы Брэста Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста