Крыжо́ўка (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. За 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца пуцявы пост на чыгуначнай лініі Мінск — Маладзечна.
Гісторыя У 1885 г. ўрочышча ў Заслаўскай воласці Мінскага павета. У 1897 г. ваколіца (4 двары, 28 жыхароў) каля Лібана-Роменскай чыгункі і 2 аднаселлі (2 двары, 17 жыхароў).
З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Са студзеня 1919 г. ў БССР, затым у ЛітБел ССР, а з ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 г. занята войскамі Польшчы. Паводле Рыжскага міру (1921) паселішча ў складзе БССР. З 20 жніўня 1924 г. хутар у Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). З 26 мая 1935 г. ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 г. ў Мінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі, загінулі 7 жыхароў.
Да 20 студзеня 1960 года Крыжоўка знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Заслаўскага пассаветаРашэнне выканкама Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., затым да 9 жніўня 1979 года ўваходзіла ў склад Заслаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Насельніцтва 1917 — 108 чал., 22 двары. 1926 — 55 чал., 13 двароў. 1997 — 151 чал., 55 гаспадарак. 2010 — 168 чал., 67 гаспадарак.
Інфрастуктура У 2010 г. дзейнічалі музычная школа, бібліятэка, Дом культуры, амбулаторыя, прафілакторыі, лагеры адпачынку, Дом рыбака, гандлёвы цэнтр, сталовая, аддзяленне сувязі, аптэка. У наваколлі вёскі размешчаны дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ждановіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна