Ку́нцаўшчына (, ) — колішняя вёска, з 2004 года ў складзе Мінска.

Этымалогія Прозвішчы тыпу Кунцэвіч, Кунцэўскі, Кунчэўскі, мяркуецца, паходзяць ад балцкага аднаасноўнага антрапоніма (былога імя) тыпу Kunčys (< Kunt-š-) з асновай Kunt-D. Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 165, 169.. Корань бывае і ў складзе двухасноўных імёнаў (Kuntrimas, Jokuntas), а таксама ў карацейшым выглядзе Kun- (Kuntautas, Veinikunas)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 104..

Гісторыя У 1897 годзе фальварак Кунцаўшчына Старасельскай воласці, уласнасць Чараповіча, двор, 48 жыхароў. У 1917 годзе ва ўрочышчы 10 двароў, 53 жыхары; у фальварку двор, 9 жыхароў. Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5., да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., пасля — у склад Ждановіцкага сельсавета. У красавіку 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада Мінска«О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 .

Вясковая забудова захавалася на вуліцы і завулку Акадэміка Вышалескага, вуліцы Акадэміка Жэбрака, Валожынскай вуліцы. Назву Кунцаўшчына носяць вуліца, станцыя метро, жылы мікрараён Мінска.

Вядомыя асобы Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч (нар. 1977) — беларускі дыпламат.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска