Мачу́лішча (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1615 годзе ў дакументах пры абмежаванні маёнтка Відагошч, царкоўная ўласнасць. Паселішча ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

У сярэдзіне XIX стагоддзя засценак. Пасля 1861 года ў Бяларуцкай воласці Мінскага павета. У 1860-я гады было 2 двары. У 1870-я гады ўласнасць Савіцкага.

У пачатку XX стагоддзя былі аднайменныя вёска і ўрочышча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі.

Насельніцтва

1870-я гады — 6 жыхароў 1908 год — урочышча, 1 двор, 4 жыхары; вёска, 5 двароў, 44 жыхары 1917 год — урочышча, 1 двор, 4 жыхары (усе беларусы); вёска, 12 двароў, 68 жыхароў (усе беларусы) 1926 год — 17 двароў, 109 жыхароў 1999 год — 6 жыхароў 2009 год — 4 жыхары 2019 год — 2 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна