Узбо́р’е (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У даведніку «Гарады і вёскі Беларусі» гэтаму Узбор’ю памылкова прыпісваюць ранейшую гісторыю аднайменнага засценка, аднак тое Узбор’е месцілася далей на паўночны захад, ля разліву ракі Усяжы (цяпер Астрашыцкае вадасховішча). Новае Узбор’е было закладзена ля засценка Сумежжа і пазней яго паглынула.

З 20 жніўня 1924 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 19 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1926 год — 9 двароў, 59 жыхароў 1999 год — 5 жыхароў 2009 год — 5 жыхароў 2019 год — 19 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна