Маліно́ўшчына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лебедзеўскага сельсавета.

Гісторыя У 1662 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 1.

Да 10 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Маркаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..

Славутасці Палаца-паркавы ансамбль Свентаржэцкіх (XIX стагоддзе) па вул. Цэнтральнай, 16 (інв. № 630/С-56577), вул. Цэнтральнай, 22 (інв. № 630/С-75070). Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры эклектыкі. Комплекс уключаў гасподу, афіцыну, флігель, парк, абеліск, капліцу-пахавальню, бровар. .

Вядомыя асобы Юзаф Трыпуцька — шведскі мовазнавец-славіст.

Спасылкі

Маліноўшчына на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Лебедзеўскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна