Паля́ны (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лебедзеўскага сельсавета.

Гісторыя У XVI ст. вёска вядома як сяло ў Ашмянскім павеце ВКЛ. У 1556 годзе шляхецкая ўласнасць.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска 10 двароў, 53 жыхары, уласнасць Е. Уланавай. У пач. XIX ст. назву Паляны мелі вёска і фальварак, якія адносіліся да маёнтка Асонава ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 2-й пал. XIX ст. ў Лебедзеўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. вёска, 10 рэвізскіх душ, належала памешчыку Мураўскаму. У 1897 г. 10 двароў, 65 жыхароў. У 1904 г. фальварак, 11 жыхароў, 78 дзесяцін зямлі, належаў Малюшчынскаму, другі фальварак, 30 жыхароў, 50 дзесяцін зямлі належаў Мурашчынскаму. Побач з фальваркам было 2 вёскі: Паляны 1-я і 2-я, у іх 65 жыхароў, якія мелі 50 дзесяцін зямлі.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Лебедзеўскай гміне Вілейскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства, 16 двароў, 78 жыхароў.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Лебедзеўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны тут было 44 двары, 155 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нацыстамі, якія спалілі 1 двор і загубілі 1 жыхара. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. У 1969 годзе 49 двароў, 175 жыхароў.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Лебедзеўскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна