Татаршчы́на (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 62 км ад Мінска, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.
Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя вёска ў складзе казённага аднайменнага маёнтка, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Пасля адмены прыгону (1861) вёска ў складзе Краснасельскай сельскай грамады. У 1897 годзе ў вёсцы 14 двароў, 85 жыхароў. Непадалёку размяшчалася сядзіба, 1 двор, 16 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя вяскоўцам належала 129 дзесяцін зямлі. Побач з вёскай размяшчаўся маёнтак памешчыка Месняра, які ў 1904 годзе меў тут 499 дзесяцін зямлі.
Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія загубілі 2 жыхароў, 2 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы (1 вярнуўся); 2 вяскоўцы загінулі на фронце. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.
Насельніцтва 1866 год — 92 жыхары, 9 двароў. 1921 год — 97 жыхароў, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 98 жыхароў, 22 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1941 год — 62 жыхары, 13 двароў. 2001 год — 16 жыхароў, 10 гаспадарак. 2010 год — 14 жыхароў, 10 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна