Равя́кі (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.

Гісторыя У XVIII ст. вядомы з пісьмовых крыніц як сяло ў Краснасельскіх воласці і старастве ў Менскім ваяводстве ВКЛ. У 1738 г. 7 двароў, уласнасць казны.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX ст. вёска — дзяржаўная ўласнасць у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Мінскай, з 1843 г. Віленскай губерняў. У 1857 годзе ў вёсцы 8 сялян і 4 яўрэі-землеўладальнікі. Пасля адмены прыгону (1861) вёска ў Граніцкай сельскай грамадзе. У 1897 г. 4 двары, 28 жыхароў. У пач. XX ст. вёска, 92 дзесяцін зямлі. У 1904 г. 37 жыхароў. У 1909 г. 4 двары, 35 жыхароў.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. У 1921 годзе — 42 жыхары, 9 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. У 1931 годзе — 50 жыхароў, 9 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 9 двароў, 37 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 6 двароў і загубілі З жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1969 года 16 двароў, 57 жыхароў, землі ў калгасе «Краснае».

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе 12 гаспадарак.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна