Ва́ськаўцы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 29 км на поўдзень ад Маладзечна, 49 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Палачаны на лініі Маладзечна—Ліда.
Гісторыя У XVIII ст. вёска ў ВКЛ. У 1759 г. 2 двары, 16 жыхароў, належала пану А. Мацкевічу. У 1770 г. 9 двароў, 34 жыхары, уласнасць пана Г. Мацкевіча. Меліся млын, карчма.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1857 г. уласнасць памешчыцы Хялхоўскай. У 1870 г. вёска ў Бярозаўскай сельскай грамадзе. Меліся вадзяны млын, хлебазапасны магазін. У 1897 г. вёска (22 двары, 143 жыхары, хлебазапасны магазін), сядзіба (2 двары, 12 жыхароў) і пасёлак (2 двары, 10 жыхароў, вадзяны млын). У пач. XX ст. вёска ў Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1904 г. тут 142 дзесяціны зямлі.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся засценак, вадзяны млын.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Гарадоцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, якія забралі 11 жыхароў на прымусовыя работы ў Германію, дзе 3 з іх загінулі. 7 вяскоўцаў загінула на фронце. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.
Насельніцтва
1857 год — 56 жыхароў. 1866 год — 55 жыхароў, 10 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/133 1904 год — 158 жыхароў, 1909 год — 139 жыхароў. 1921 год — 173 жыхары, 34 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 82.. 1931 год — 182 жыхары, 33 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1941 год — 158 жыхароў, 42 двары. 1969 год — 150 жыхароў. 1999 год — 21 жыхар. 2010 год — 5 жыхароў, 4 гаспадаркі. 2019 год — 7 жыхароў.
Славутасці Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (I тысячагоддзе да н.э. — I тысячагоддзе н.э) на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі — . Пляцоўка амаль круглая, памерам 55х60 м, паніжаецца з захаду на ўсход на 3 м і з цэнтра на поўдзень на 1,5 м. З заходняга боку ўмацавана валам вышынёй 1 м. У 1974 г. абследаваў Я. Г. Звяруга. Раскопкі не праводзіліся. Захаванасць добрая.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна