Кі́лтаўцы. Сустракаецца таксама варыянт Кі́льтаўцы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Маладзечна, 60 км ад Мінска.

Гісторыя З пісьмовых крыніц вёска вядома з канца XVI ст. як маёмасць Радзівілаў, у складзе фальварка Гарадок. У 1646 г. ў вёсцы 5 дымоў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. 14 двароў, 125 жыхароў, уласнасць памешчыка Галынскага. У 2-й пал. XIX ст. вёска ў складзе маёнтка Доўцавічы, у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1858 г. вёска, 38 жыхароў, уласнасць памешчыка Барсука. У 1870 г. вёска ў Пятроўскай сельскай грамадзе. У 1897 г. вёска (15 двароў, 127 жыхароў) і пасёлак (1 двор, З жыхары). У пач. XX ст. вёска і засценак. У 1904 годзе ў вёсцы 133 жыхары, якія мелі 280 дзесяцін зямлі, у суседнім засценку З жыхары, З дзесяціны зямлі, уласнасць памешчыка Барсука. У 1909 годзе 10 двароў, 162 жыхары.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ).

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, з 1927 года — Маладзечанскага павета, гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. У 1969 годзе 160 жыхароў.

Насельніцтва

1921 год — 178 жыхароў, 33 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 187 жыхароў, 34 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна