Пажарні́ца (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета.
Гісторыя У XIX ст. цэнтр маёнтка Пажарышча ў складзе адной аднайменнай вёскі, у Палянскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць памешчыкаў Пуцятаў. У 1860 годзе ў вёсцы 15 рэвізскіх душ. У 1873 годзе ў Шыпуліцкай сельскай грамадзе. Маёнтак належаў памешчыку Міхаілу Пуцяту. У 1897 годзе 5 двароў, 37 жыхароў. У пач. XX ст. вёсцы належала 22 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 2 двары, 26 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. З 1920 года ў Сярэдняй Літве.
З 1922 года ў складзе Польшчы, належала да Палачанскай гміны Ашмянскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяв., 10 двароў 72 жыхары. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце. У 1938 годзе ў вёсцы 12 двароў, 63 жыхары.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Соўлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Пекароўскім, з 11 верасня 1959 года ў Гарадзілаўскім сельсаветах. З 20 студезня 1960 года ў Мінскай вобласці.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзілаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна