Гуля́ева (, ) (да 1946 года Пагно́й) — пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Малагарадзяціцкага сельсавета. Знаходзіцца за 56 км на поўдзень ад горада Любань, за 69 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы — Баранавічы, за 188 км ад Мінска.

Гісторыя У 1909 годзе хутар Пагной у Камаровіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года ў Малагарадзяціцкім сельсавеце Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі, пасёлак, 58 жыхароў.

У 1941 годзе 22 двары, 79 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 па 30 чэрвеня 1944 года акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў лютым 1943 года спалілі яго. Пасля вайны адноўлены.

У 1946 годзе перайменаваны ў Гуляева ў гонар Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Цімафеевіча ГуляеваКалійшчык Салігорска. 2018. № 31 — Бессмертие подвига комбрига Д.Т. Гуляева .

У 1960 годзе пасёлак, 132 жыхары, у саўгасе «Калінаўка».

У 1996 годзе 47 жыхароў.

У 2009 годзе 12 гаспадарак, 19 жыхароў, у складзе сельскагаспадарчага філіяла «Калінаўка» ААТ «Любанскі райагарасервіс».

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малагарадзяціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі