Ду́нцы (, ) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі засценак Забалоцкай воласці Бабруйскага павета. Старыя Дунцы вядомы з 1822 года, Новыя Дунцы з апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Вёска вырасла сярод урочышча Данарова; тапанім з цягам часу трансфармаваўся ў Дунцы. У 1909 годзе ў засценку налічвалася 27 двароў і 146 жыхароў, у 1962 годзе 63 двары, 218 жыхароў.

У 1964—1965 гадах вёска ўваходзіла ў склад Новацярушскага сельсаветаРашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г. Об образовании новых районов Белорусской ССР Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 студзеня 1965 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

Спасылкі

Катэгорыя:Рачэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна