Кузьмічы́ (, ) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

За 2—2,5 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца паселішча неаліту і бронзавага веку.

Геаграфія На карце ХІХ ст. (Шуберта) і пазнейшых на паўночным захадзе ад Кузьмічоў пазначанае Кузьміцкае возера, на ўскрайку буйнога балота, цяпер асушанага.

На той жа карце на ўсходзе ад Кузьмічоў выцякала рэчка з балцкай назвай Дупалка (прыток Арэсы)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 186..

Славутасці Тэхналогія і традыцыі выпякання дамашняга хлеба ў Жораўцы і Кузьмічах як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны і ў 2020 годзе ўлючаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна