Ша́мкі (, ) — вёска ў Беларусі, у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.
Гісторыя У вёсцы Шамкі да вайны быў яўрэйскі калгас, у якім налічвалася больш за 800 чалавек. У час акупацыі, якая доўжылася з 28 чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 годаХолокост на территории СССР: Энциклопедия. — , 2011. — С. 1084., немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі гета ў Шамках.
Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..
Вядомыя асобы Рыгор Маркавіч Трухноў (1908—1986) — гісторык, доктар гістарычных навук, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Халопеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна