Які́маўка (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.
Вядома прынамсі з канца XIV ст. як «Якимово» ў Друцкім княстве, у 1378—1394 гадах друцкі кн. Васіль Міхайлавіч даў лукно мёду з Якімавай даніны на памін сваёй душы друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы пра што быў зроблены запіс на падораным ім жа гэтай жа царкве Евангеллі-Апракасе.Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя // БГА. — Том 9, Сшытак 1-2 (16-17), снежань 2002. — Заўв. 45. Магчыма, на час надання Якімава не было яшчэ паселішчам, а лукно мёду мусіў даваць Якім ад імя якога ўтварылася родавае прозвішча, а потым назва вёскі.
Спасылкі
Катэгорыя:Халопеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна