Андро́саўшчына (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабада-Кучынскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя як урочышча адносілася да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Падчас калектывізацыі вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоны Май», працавалі 2 ветраныя млыны і кузня.

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 50 двароў, каля 370 жыхароў 1926 год — 96 двароў, 503 жыхары 1997 год — 79 двароў, 160 жыхароў

Вядомыя асобы Алесь Ліпай (1966—2018) — беларускі журналіст і паэт.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабада-Кучынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна