Астрэ́йкі (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабада-Кучынскага сельсавета.
Назва Ад імя Astreikis адпаведнае літоўскае прозвішча.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1976 годзе да Астрэек далучана суседняя вёска КупаллеРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499)..
Насельніцтва 1909 год — 6 двароў, каля 50 жыхароў 1997 год — 19 двароў, 43 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Слабада-Кучынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна