Дзягця́ныя. Сустракаецца таксама варыянт Дзяхцяны́я, Дзягця́ны, Дзяхця́ны (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.
За 1,3 км на поўнач ад вёскі прыпыначны пункт Дзягцяны.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1922 годзе дзейнічала працоўная школа 1-й ступені. У ліпені 1943 года вёска спаленая гітлераўцамі, загублены 4 жыхары. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Браткаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1917 год — 111 двароў, 651 жыхар 1940 год — 110 двароў, 620 жыхароў 1997 год — 94 двары, 193 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна