Азяро́давічы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 7 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 130 км ад Мінска.

Гісторыя У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, уладанне Рагозы, 12 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць Ю. Нарушэвіча ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, затым уласнасць В. Рагозы ў Вілейскім павеце Віленскай губерні (1844). У канцы 1897 года в. Азеравічы ў тым жа павеце, у Княгінінскай воласці Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КасцяневічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 31 мая 1949 года створаны калгас імя Варашылава. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, землі ў складзе саўгаса «Беларускі».

Насельніцтва 1800 год — 134 жыхары, 20 двароў. 1897 год — 155 жыхароў, 24 двары. 1908 год — 215 жыхароў. 1921 год — 178 жыхароў, 38 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 194 жыхары, 38 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 142 жыхары. 1988 год — 7 жыхароў, 5 двароў. 2008 год — 1 жыхар, 1 гаспдарка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна