Альшэ́ўцы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 17 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 130 км ад Мінска.

Гісторыя У 1842 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Жэлігоўскага. У 1858 годзе ў маёнтку Мар’янполь. У 1897 г. вёска ў Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1908 годзе 107 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КасцяневічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім ельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны калгас «8 Сакавіка». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе калгаса «Зара».

Да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.., затым да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва 1842 год — 11 жыхароў. 1897 год — 89 жыхароў, 12 двароў. 1908 год — 120 жыхароў. 1921 год — 112 жыхароў, 22 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 114 жыхароў, 23 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 88 жыхароў. 1988 год — 34 жыхары, 16 двароў. 2008 год — 10 жыхароў, 8 гаспадарак. 2019 год — 6 чал.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна