Яну́шкавічы (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 17 км на ўсход ад Валожына, 66 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Пяршаі і далей па шашы Івянец—Валожын.

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі з завулкам, забудаванай аднабакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядома з XVIII ст. У 1800 годзе вёска, 7 двароў, 63 жыхары, у складзе маёнтка Пяршай Мінскага павета Расійскай імперыі, уласнасць сапраўднага стацкага саветніка І. Рожэрсана. У 1858 г. 41 жыхар мужчынскага полу, уласнасць графа В. Тышкевіча. Паводле перапісу 1897 г. 22 двары, 144 жыхары, у Пяршайскай воласці Мінскага павета. У 1908 г. 147 жыхароў.

З 1921 г. пад уладай Польшчы. У 1921 г. 33 двары, 178 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. З 25 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. У жніўні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску і загубілі 57 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 2 вяскоўцы.

Пасля вайны адбудавана. У 1950 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1959 г. 75 жыхароў, у Пяршайскім сельсавеце Валожынскага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. З 1963 г. землі ў складзе калгаса імя К. Маркса (цэнтр — в. Пяршаі).

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1994 г. 24 двары, 45 жыхароў.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пяршайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна